Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы прайшоў у нашай дашкольнай установе.

Дата: 18 января 2019 в 11:02
477 просмотров

        Картинки по запросу гучы родная мова

    Вельмі важна навучыць  дзяцей з павагай ставіцца да роднай мовы  і размаўляць на ёй. Яны мала чуюць беларускую мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

      І каб прывіць цікавасць да роднай мовы, ў дзіцячым  садку адбыўся тыдзень  беларускай мовы з 14 па 18 студзеня. На працягу пяці дзён дзеці разам з выхавальнікамі чыталі і слухалі казкі, вучылі вершы, спявалі песні на беларускай мове, адгадвалі загадкі,  малявалі любімых герояў беларускіх казак, гулялі ў народныя гульні.

Яскравым заканчэннем беларускага тыдня стала вясёлае, доўгачаканае свята Калядкі.

Каляды – гэта свята, якое адзначаецца са старажытных часоў і да сённяшніх дзен. На Каляды людзі весяляцца, многа спяваюць, пераапранаюцца і ходзяць па хатах ‒ віншуюць гаспадароў. Лічылася: да каго Каляда завітае, таму пашчасціць на цэлы год.

У беларускую хату да гаспадыні Марыі завіталі калядоўшчыкі з Казой і Мядзведзем. Яны выконвалі калядныя песні, танцавалі. Мядзведзь паказваў паводзіны людзей у розных абставінах. Цыганка нагадала ўсім дабрабыту, шчасця і здароўя на ўвесь год.

             Родная мова — бясцэнны скарб, якім трэба ганарыцца і шанаваць.

     Учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на “трасянцы”, а заўтра адкрыеш для сябе чыстую літаратурную мову. А для пачатку дастаткова зусім мала: проста паспрабаваць адзіны дзень у тыдзень з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.