Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Квэст-гульня "Скарбы маёй краіны"

Дата: 12 августа 2022 в 08:35, Обновлено 15 августа 2022 в 13:15
Автор: Ивуть Н. И.
137 просмотров

Гляджу на родныя мясціны, адданыя мы ім навек,
Бо даражэй сваёй краіны не мае скарбу чалавек.

Разам з Васілінкай выхаванцы нашай установы адукацыі адправіліся па розных мясцінах краіны, для гэтага спачатку склалі карту тэрыторыі Беларусі, затым успомнілі дзяржаўныя сімвалы краіны.

Далей дзеці паказалі свае веды у віктарыне «Знаўцы роднага краю», пасля чаго Васілінка распаведала дзецям пра тое, чаму Беларусь называеццы сінявокай, разам паўтарылі назвы рэк і азер краіны, адправіліся далей у гульні «Пераправа праз рэчку» на кірмаш. Там дзеці пазнаёміліся з прадметамі побыту продкаў, даведаліся з якіх матэрыялаў раней рабілі вырабы і цацкі дзецям, а таксама пагаварылі пра ручнікі беларускіх ткачых і з цікавасцю ўдельнічалі ў гульні «Беларускія ручнікі». 
Эфектыўным сродкам выхавання нашы продкі лічылі гульню. Гульні беларускага народа цесна звязаны з побытам і працоўнай дзейнасцю людзей прыродай. Нашы выхаванцы таксама пагулялі у гульню «Дудачка».
У гульні «Хто лепш ведае жывёльны і раслінны свет Беларусі?» дзеці адгадвалі загадкі аб раслінах і жывёлах Беларусі, гулялі у гульню "Жабкі і бусел".

Але самы цікавым для дзяцей быу рассказ легенды пра Васілёк - як сімвал нашай краіны.
Скончыўся квест вясёлым танцам "Васільковая краіна". 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.