Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ДЗЯРЖАУНАЯЕ СВЯТА

Дата: 30 июня 2022 в 20:13
Автор: Ивуть Н. И.
85 просмотров

Дзяржаўнае свята – гэта свята, устаноўленае ў Рэспубліцы Беларусь у азнаменаванне падзеі, якая мае асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь, аказала істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 2 ліпеня 2012 г., г.Мінск
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 2 ліпеня 2012 г., г.Мінск
Дзяржаўныя святы ў Беларусі ўстаноўлены ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".
У Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца наступныя дзяржаўныя святы:
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка
Дзень Перамогі 9 мая
Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь другая нядзеля мая
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) 3 ліпеня
Адзначаюцца святочныя дні:
агульнарэспубліканскія
Новы год 1 студзеня
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 23 лютага
Дзень жанчын 8 сакавіка
Свята працы 1 мая
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада
рэлігійныя
Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае Ражджаство) 7 студзеня
Вялікдзень па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій
Радаўніца па календары праваслаўнай канфесіі
Дзень памяці 2 лістапада
Ражджаство Хрыстова (каталіцкае Ражджаство) 25 снежня
Аб'яўляюцца нерабочымі днямі:
1 студзеня Новы год
7 студзеня Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае Ражджаство)
8 сакавіка Дзень жанчын
па календары праваслаўнай канфесіі Радаўніца
1 мая Свята працы
9 мая Дзень Перамогі
3 ліпеня Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
7 лістапада Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
25 снежня Ражджаство Хрыстова (каталіцкае Ражджаство)
Рашэнне аб устанаўленні дзяржаўных свят і святочных дзён, наданні адпаведнай падзеі статусу дзяржаўнага свята прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Праект такога рашэння ўносіцца ў агульным парадку, устаноўленым для прадстаўлення на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праектаў актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Да праекта прыкладаецца матываванае абгрунтаванне неабходнасці яго прыняцця.
У дзяржаўныя святы і агульнарэспубліканскія святочныя дні ў адпаведнасці з заканадаўствам узнімаецца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне з нагоды дзяржаўных свят і святочных дзён афіцыйных урачыстых мерапрыемстваў, ваенных парадаў, артылерыйскіх салютаў і феерверкаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Дні, прысвечаныя выдатным падзеям, традыцыйным датам, ушанаванню работнікаў пэўнай прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці і г.д., з'яўляюцца святочнымі днямі, калі гэта ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Даты, якія не маюць прыкмет дзяржаўных свят або святочных дзён, але якія звязаны з пэўнымі гістарычнымі падзеямі ў жыцці дзяржавы і грамадства або традыцыйна адзначаюцца асобнымі катэгорыямі грамадзян, з'яўляюцца памятнымі датамі.
У Рэспубліцы Беларусь могуць адзначацца святочныя дні, устаноўленыя актамі міжнародных арганізацый, іншымі міжнародна-прававымі дакументамі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.